26 жніўня 1933 году адбылося ўмяшаньне ў беларускі правапіс, наступствы якога адчуваюцца дагэтуль „Рэформа правапісу” адбылася без удзелу мовазнаўцаў і набліжала беларускую літаратурную мову да расейскай. Многія беларусы не пагадзіліся з адміністрацыйнымі зьменамі і трымаліся артаграфіі Тарашкевіча. Так узьнікла сытуацыя двух правапісаў.