Ужо сёньня: 34 гады таму Беларусь стала незалежнайhttps://smarturl.click/E1dW1У 1991 годзе на нечарг…

Ужо сёньня: 34 гады таму Беларусь стала незалежнай

https://smarturl.click/E1dW1

У 1991 годзе на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону, што дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Была прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС.

Таксама ў гэты дзень у 1609-м — Галілео Галілей у Вэнэцыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.

у 1804-м — у Сьвіслачы адкрылі 6-клясную гімназію, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі.

у 1840-м — расейскі царскі ўрад скасаваў дзеяньне ў Беларусі Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году.

у 1915-м — нямецкія войскі занялі Брэст-Літоўск.

у 1919-м — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон».

Нарадзіліся: Валеры Сьлюнчанка, архітэктар, Яўгенія Мальчэўская, паэтка, Уладзімер Арлоў, пісьменьнік.

Памерлі: асьветнік Сімяон Полацкі, навуковец Васіль Несьцярэнка, літаратар Пятро Васючэнка.

На фота дэманстрацыя каля Дому ўрада ў жніўні 1991 года. Крыніца — radabnr.org