36 гадоў таму адбыўся Балтыйскі шлях. Гэта — 650-кіламэтровы жывы ланцуг людзей, якія ў 1989-м узяліся за рукі, злучыўшы сталіцы трох балтыйскіх краін (тады яшчэ савецкіх рэспублік): Вільня, Рыга, Талін.
Два мільёны чалавек так “адсвяткавалі” 50-годдзе падпісання пакта Молатава — Рыбэнтропа, які аддаў балтыйскія краіны ў “зону ўплыву” і пад акупацыю СССР.