Святлана Ціханоўская пра асабістыя змены, жаночае лідарства і гонар быць беларускайПадчас візіту ў В…

Святлана Ціханоўская пра асабістыя змены, жаночае лідарства і гонар быць беларускай

Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская наведала жывы эфір Раніцы з Белсатам. На якія пытанні адказала беларуская лідарка:

Што стала мацней у Святлане Ціханоўскай за гэтыя пяць гадоў?
«Я думаю, што працаздольнасць. Раней мне не хапала вось гэтай працаздольнасці, калі ў цябе ёсць мэта і ты павінна выконваць нейкую працу — ты яе выконваеш нягледзячы на свае жаданні і ідзеш упарта да выканання сваёй мэты».


Чаму за гэтыя пяць гадоў беларускія жанчыны настолькі моцна сябе праявілі?
«Я ўпэўненая, што беларускія жанчыны заўсёды былі моцнымі, але яны былі так знявераныя ў сабе, бо мужчыны сваім эга часам прыглушалі нейкія амбіцыі і ўпэўненасць жанчын у сабе. Але ж адбылася жаночая рэвалюцыя і жанчыны нашыя паказалі, што мы можам, што мы ўмеем, і насамрэч, часам мы нават больш эфектыўныя, чым мужчыны».


Што для вас асабіста значыць быць беларускай?
«Ведаеце, гэта зноў жа пра трансфармацыю, бо да 2020 году я б нават не ведала, як адказаць на гэтае пытанне: пэўна, жыць на незалежнай тэрыторыі з пашпартам, у якім напісана, што ты беларуска. Але пасля 20-га году прайшла такая трансфармацыя, што цяпер быць беларускай — гэта гонар. Гэта гонар быць часткай нацыі, якая сябе так годна праявіла, якая на працягу гэтых гадоў трымаецца разам, якая не дазволіла рэжыму перагарнуць старонку і нават у цяжкія часы стараюцца дапамагаць адно аднаму. І вось гэты гонар жыве ўва мне вельмі моцна».