А вы ўжо бачылі новы кліп гурта Syndrom Samazvanca, у якім танчыць Сяргей Пукст?
Музыкі зладзілі калядаванне сярод лета ў цэнтры Варшавы і ператварылі гэта ўсё ў музычнае відэа.
Для відэа быў абраны трэк “Pa-za hajem”, у якім спляліся калядныя / шчадроўныя беларускія матывы і рытмы ды гітары з афрыканскага року. Ідэя палягала ў тым, каб нягледзячы на тую рэчаіснасць, якая штодня ўрываецца ў нашыя жыцці бруднымі ботамі, намагаецца патаптаць, параніць і ўдарыць, паспрабаваць ухапіць за хвост сонца, нешта беспадстаўна, нават часам, бяздумна пазітыўнае і радаснае. Хай сабе хоць на 5 хвілін, пакуль гучыць песня.
“Pa-za hajem” — адзін з трэкаў новага альбома гурта “Магайба”, у якім музыкі звярнуліся да беларускіх народных песень і зміксавалі іх з блюзам, псіхадэлікам, краўтрокам і ракабілі. Паслухаць лонгплэй, некаторыя трэкі ягога трываюць 16 хвілін, можна на ўсіх стрымінгавых пляцоўках.
https://www.youtube.com/watch?v=M8kWKWMql3s
Syndrom Samazvanca — Pa-za hajem (official music video)
З альбому Mahajba / From the album ‘Mahajba’
https://syndromsamazvanca.bandcamp.com/album/mahajba
https://tr.ee/kaHqfMLXuf
Ідэя, здымкі, мантаж — Дар’я Каляда
https://www.instagram.com/darya.kaleda/
Акторы і акторкі:
Ulad | Улад @sangui_sorba
Raman Žarabcoŭ…