Выбары 2020.
Гэта быў цудоўны і адначасова жудасны час. Ён да гэтай пары ў памяці і ў сэрцы.
Рэжым ператварыў выбары ў беззаконне, хлусню і катаванні, і фармальна можна сказаць, што мы прайгралі, але на самой справе — не, бо ў выніку мы, беларусы, пазналі тое, чаго раней не ведалі пра сябе: сваю прагу да справядлівасці, годнасці, вялізарную ўзаемадапамогу і падтрымку адзін аднаго, а таксама імкненне да перамен, жаданне мець лепшую ўладу.
Нават можна сказаць, што дзякуючы падзеям 2020 года мы ўсвядомілі сябе як нацыю.
Так, мы былі наіўныя і верылі, што рэжым прызнае сваю паразу, калі ўбачыць, як нас многа, — але мы мералі па сваёй меры.
І сёння, праз пяць гадоў, мы, суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”, адчуваем падзяку і адзінства з усімі, хто разам з намі быў на светлым баку.
#МыРазам