Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?
6 жніўня 2020 года гукарэжысёры Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў у Кіеўскім скверы Мінска ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен». У той дзень там замест апошняга мітынгу аб’яднанага штабу ўлады праводзілі дзень адкрытых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі. Відэа таго моманту разляцелася па сацсетках, а фотаздымак дыджэяў стаў адным з сімвалаў пратэсту.