Выйшаў новы эпізод «Меркавання *Сумленных людзей»
Слухайце на буйных стрымінгавых платформах (
YouTube,
Spotify,
Apple Podcasts,
Castbox,
SoundCloud) і дзяліцеся сваім меркаваннем (толькі калі для вас гэта бяспечна).
Вы думаеце, рынкі нявольнікаў – гэта справы даўно мінулых часоў рабаўладальніцтва? Як бы не так! Гэта адбываецца проста зараз, побач з вамі – пакуль вы п’яце каву ў кавярні з сябрамі ці мірна гледзіце сны ў сваім ложку.
Толькі паслухайце, колькі каштуе лёс чалавека ў сучаснай Беларусі, дзе ў турмах сядзяць больш за 1100 палітычных вязняў. Лукашэнка праз сваіх прапагандыстаў ужо агучыў цэннік і шукае на свой тавар «купцоў». Чаго ён хоча наўзамен?
Гэта аўдыёверсія артыкула «Гандаль без сораму: палітвязні як частка прайс-ліста Лукашэнкі», апублікаванага на платформе Substack.
Падтрымайце *Сумленных людзей: donate.honestby.org
Лукашэнкаўская прапаганда агучыла цэннік за лёсы палітзняволеных. Яна патрабуе: «адкрыць неба» — за выхад на волю нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, адкрыць межы — за вызваленне Анджэя Пачобута…
Палітзняволеных у Беларусі — больш за тысячу. Гэта значыць…