Ужо сёньня: 75 гадоў зь дня нараджэньня стваральніка фонду «Дзецям Чарнобылю» Генадзя Грушавога
24 ліпеня 1950 году нарадзіўся Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзяяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобылю».
Як толькі зьявіўся рух «За дэмакратычныя перамены», Генадзь Грушавы сам прыйшоў на паседжаньне аргкамітэту па стварэньні Беларускага народнага фронту. Увесну 1989 году даведаўся важныя факты аб чарнобыльскай трагедыі. Кантактаваў з навукоўцамі. Яму зь іншымі грамадзкімі актывістамі ўдалося трапіць у чарнобыльскую зону (у Чэрыкаўскі і Слаўгарадзкі раёны). Генадзь быў узрушаны маштабамі трагедыі і тым, што гэта ўсё «затушоўвалася», хавалася.
У траўні 1989 году Грушавога афіцыйна зацьвердзілі кіраўніком камітэту БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990-га ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля». Першы гуманітарны канвой прыбыў у Беларусь з Малдовы, з Тыраспалю: 25 тон дзіцячага харчаваньня адправілі ў Хойнікі, Ветку, Слаўгарад. 19 сьнежня 1989 году першая група дзяцей зь вёскі Стрэлічава Хойніцкага раёну паехала на аздараўленьне ў Індыю.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/ZXBYz