«Свята любові, сяброўства і салідарнасці — і месца яднання беларусаў»На выходных у польскім Барку ад…

«Свята любові, сяброўства і салідарнасці — і месца яднання беларусаў»

На выходных у польскім Барку адгрымеў ужо пяты фэст Тутака, які сабраў тысячы беларусаў і беларусак, каб разам абмеркаваць бягучыя і вострыя пытанні нашай супольнасці, падыскутаваць пра будучыню Беларусі і, канешне, адпачыць і падтрымаць адно аднаго.

Святлана Ціханоўская:
«У беларусаў ёсць такая традыцыя — талакі. Калі мы ўсе нешта робім разам. Дык вось сёлета «Тутака» рабілася талакой, і самі ўдзельнікі фармавалі праграму фестывалю.

«Тутака» — гэта свята любові, сяброўства і салідарнасці. Гэта месца яднання беларусаў — па абодва бакі мяжы. Давайце штодня рабіць усё так, каб «Тутака» хутчэй было і «тамака»!»


Фестываль Tutaka — месца, дзе перапляліся розныя формы творчасці і дыялогу, якія разам малююць разнастайны і жывы вобраз сучаснай беларускай незалежнай культуры і грамадзянскай супольнасці. Падрабязней — у рэпартажу «Белсат».

Івэнт арганізаваны камандай «Тутака» на чале з Паўлам Станкевічам, пад патранажам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і Святланы Ціханоўскай.