Ужо сёньня: 615 гадоў таму адбылася Грунвальдзкая бітва, 125 гадоў з дня нараджэньня Ўладзімера Дубоўкі
615 гадоў таму, 15 ліпеня 1410 году, аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы здабыла перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам. Грунвальдзкая бітва — гэта бітва паміж аб’яднанымі войскамі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (таксама прысутнічалі баявыя атрады чэхаў і татараў) і прафэсійным войскам наймагутнейшай у тагачаснай Эўропе мілітарысцкай дзяржавы Тэўтонскага ордэну. Перамога саюзьнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія землі.
125 гадоў таму, 15 ліпеня 1900 году, нарадзіўся вялікі беларускі паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца і вучоны, шматгадовы вязень сталінскага ГУЛАГу Ўладзімер Дубоўка. Яго творчасьцю захапляўся Янка Купала, а Язэп Пушча пісаў, што вершы Дубоўкі — «гэта ўзвышша сучаснай беларускай паэзіі». Увёў ва ўжытак такія словы, як «адлюстраваць», «ажыцьцяўленьне», «дабрабыт», «мілагучны», «мэтазгодны», «цемрашал».
Больш падзей 15 ліпеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Re0RD
На здымку Ўладзімер Дубоўка з жонкай Марыяй, 1958 год, Сыбір