Аднатыпныя боты атакавалі TikTok-старонку «Вясны» пад відэа з Сяргеем ЦіханоўскімУчора ў TikTok-стар…

Аднатыпныя боты атакавалі TikTok-старонку «Вясны» пад відэа з Сяргеем Ціханоўскім

Учора ў TikTok-старонцы «Вясны» з’явілася відэа, на якім Сяргей чытае свой верш, напісаны ў ШІЗА, і распавядае пра свае перажыванні ў той момант.

Праз некаторы час пад відэа з’явіліся абразлівыя каментары, напісаныя ў выразныя часавыя хвалі, што ўтрымліваюць падобныя наратывы. Частка каментароў напісаныя відавочна расіянамі, бо ў каментарах утрымліваюцца назвы псіхіатрычных клінік, якія ёсць толькі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Ніжнім Ноўгарадзе.

З падобнай атакай ботаў учора сутыкнулася і «Еўрарадыё» — рэдакцыя з дапамогай штучнага інтэлекту прааналізавала каментары і прыйшла да высновы, што большасць паведамленняў пакінулі боты. Таксама абразлівыя каментары пакідаюць і супрацоўнікі дзяржаўных арганізацый.

Паслухаць верш Сяргей можна па спасылцы

https://www.tiktok.com/@viasna96/video/7520226353367567638