«Трымаемся праўды, трымаемся разам!»: акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі журналістамі адбылася ў Вільні
У Сусветны дзень свабоды прэсы трэцяга траўня беларускія журналісты разам з калегамі з Літвы правялі ў у Вільні акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра зняволеных калег у Беларусі і распавесці аб праблемах журналістаў ва ўсім свеце.
Акцыя «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» праходзіць у Літве не першы год, а праблемы са свабодай слова ў Беларусі застаюцца пакуль яшчэ вялікімі. На гэты раз журналісты сабраліся ва ўнутраным двары былой царскай турмы «Лукішкі».
Беларусь, па-ранейшаму, застаецца самай небяспечнай краінай для журналістаў у Еўропе. Рэжым Лукашэнкі трымае ў турмах 35 прадстаўнікоў медыя. І гэта лічба толькі тых журналістаў, пра якіх сёння вядома публічна.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/115130