Ужо сёньня: 125-годзьдзе Кузьмы Чорнага, 100-годзьдзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады 24 чэр…

Ужо сёньня: 125-годзьдзе Кузьмы Чорнага, 100-годзьдзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады

24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі). Аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

У гэта ж дзень у 1925-м годзе — 100 гадоў таму — заснаваная Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925–1927 гг. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд. Паплечнікі БСРГ з КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) зазналі рэпрэсій у Савецкім Саюзе.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6WvGe