Беларусы Шчэціна сабраліся на чарговую акцыю ў падтрымку палітзняволеных. Мы памятаем пра тых, хто …

Беларусы Шчэціна сабраліся на чарговую акцыю ў падтрымку палітзняволеных.
 
Мы памятаем пра тых, хто асуджаны за падтрымку дэмакратыі, свабоды слова, правоў чалавека і ўсяго таго, што прапісана ў канстытуцыі Беларусі.

Нажаль, канстытуцыя рэжым цікавіць толькі тады, калі ў яе трэба ўнесьці папраўкі, якія а толькі падаўжаюць тэрмін быцця прэзідэнтам, а то перадачу гэткаму “прэзідэнту” усёй улады… Іншае нікога не цікавіць, асабліва пасьля таго выказвання “часамі не да законаў“.

Мы памятаем і падтрымліваем тых, хто несправядліва асуджаны за “палітыку”.
І лічым, што адзінае, што можа іх асвабадзіць – гэта санкцыі супраць рэжыму як метад ціску.
Іншае не дапаможа, хаця беларуская прапаганда спрабуе давесьці, што санкцыі не працуюць.