
MythBusters — разбуральнікі легендаў і мітаў — выконваюць для кагосьці балючую, але ў цэлым карысную ролю. Вось і мы разьбяромся з шырокавядомым і прыемным беларускаму вуху паданьнем: маўляў, „беларуская мова — другая ў сьвеце паводле мілагучнасьці“ (пасьля сьпеўнай італьянскай, вядома). І высьветлім, што ж такое мілагучнасьць.