Ва Уроцлаве адзначылі Дзень палітвязняў шэрагам мерапрыемстваўАдна з такіх акцый — Ланцуг Салідарнас…

Ва Уроцлаве адзначылі Дзень палітвязняў шэрагам мерапрыемстваў

Адна з такіх акцый — Ланцуг Салідарнасці са здымкамі палітвязняў — прайшла 21 траўня ў цэнтры гораду на Сольнай плошчы.

Таксама 20 траўня адбыўся дабрачынны канцэрт да Дня беларускіх палітвязняў. На ім выступілі ADEL LINE, ZORNY KOŁ (Źmicier Ciarencjeu), Алесь Папковіч, Андрэй Хадановіч. Падчас імпрэзы слухачы падтрымалі Шэлтар для беларускіх палітвязняў ва Уроцлаве.