НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ
Мойры плятуць свае ніткі.
І воля багоў адна.
Рашысцкія недабіткі
Вып’юць чару да дна.
У той чары ні кроплі мёду.
Атруты там хопіць на ўсіх.
У рацэ, дзе ня бачна броду,
Пакінуць яны сваіх.
Дудачнік дзьме на дудзе,
Пацукі разам крочаць за ім.
Розума тут ня будзе,
Працэс гэты не супынім.
Краіна гіне і тоне,
Імкнучысь іншых сцягнуць
У бездань бяды і хтоні,
Куды немагчыма зірнуць.
©️ Максім Перапяліца