Беларусы Шчэціна зладзілі ў нядзелю акцыю, прысьвечаную Дню свабоды прэссы.
У сённяшней Беларусі свабоднай прэсы няма. Усе тыя, хто хацеў гаварыць свабодна аб тым, што адбываецца ў краіне – вымушаны быў з’ехаць. Альбо быў асуджаны за сваю працу на доўгі турэмны тэрмін. Таму ўся свабодная прэса (як і значная частка свабодных беларусаў) зараз хнаходзіцца за мяжой.
Але надаль робіць сваю працу!
Дзякуючы свабоднай прэсе беларусы ў краю і паза межамі даведваюцца аб навінах і статыстыцы, чытаюць аналітыку і каментары розных спецыялістаў.
І сапраўдная дэмакратыя ў Беларусі будзе толькі тады, калі усе нашыя свабодныя смі (шмат хто з іх ужо абвешчаны тэрарыстамі) змогуць без страху вярнуцца дамоў, у Беларусь. І працаваць адтуль, не баючыся турэмных тэрмінаў за асьвятленне навінаў, праблемаў і журналісцкія раследванні.
З вамі нашая падтрымка!
Пакуль жыве свабодная прэсса – Жыве Беларусь!
#МыРазам