Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікетыСупраць 78-гадовай грамадск…

Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікеты

Супраць 78-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай узбуджаная крымінальная справа паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.

Неўзабаве распачнецца разбіральніцтва ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Гэта сёмая справа паводле гэтага артыкула з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда.

Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/117897