«Я гуляю». Супраць легендарнай сьцяганошы Ніны Багінскай завялі крымінальную справуРэжым Лукашэнкі н…

«Я гуляю». Супраць легендарнай сьцяганошы Ніны Багінскай завялі крымінальную справу

Рэжым Лукашэнкі не пакідае ў спакоі пэнсыянэрку зь Менску. Ніна Багінская шырока вядомая адданасьцю беларускім нацыянальным сымбалям. Шмат гадоў яна нястомна выходзіла на вуліцы і працягвала патрабаваць вяртаньня ў краіну дэмакратыі, паляпшэньня становішча беларускай мовы, нацыянальных сымбаляў і вызваленьня палітычных зьняволеных. Яе шмат разоў затрымлівалі сілавікі, штрафавалі, спрабавалі змагацца адпраўленьнем на псыхіятрычныя экспэртызы.

Аднак Ніна Багінская заставалася нязломнай. І ў 2024 годзе яна выходзіла на вуліцы беларускай сталіцы, пачапіўшы значок нацыянальных бел-чырвона-белых колераў на адзеньне. Больш — у відэа Свабоды.