Што не так з Канстытуцыяй 1994 года і што з гэтым рабіць?Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоў…

Што не так з Канстытуцыяй 1994 года і што з гэтым рабіць?

Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе, тлумачыць, чаму вяртанне да Канстытуцыі 1994 года – не выйсце для краіны, якая імкнецца да дэмакратыі. Таксама палітык распавядае, што ўжо зроблена для стварэння сучаснай, справядлівай і збалансаванай сістэмы кіравання.

У чым дарадца Ціханоўскай бачыць галоўныя праблемы Канстытуцыі 1994 года:

Прэзідэнцкая форма кіравання: канцэнтрацыя ўлады ў адных руках;
Адсутнасць балансу паміж галінамі ўлады;
Магчымасць татальнага кантролю.

Якую альтэрнатыву прапаноўваюць дэмакратычныя сілы Беларусі?

Распрацаваны праект Канстытуцыі Новай Беларусі (КНБ);
У 2022–2023 гадах атрымана больш за 2000 прапановаў па папраўках ад беларусаў;
Кожная прапанова была разгледжаная – гэта сапраўдны прыклад удзелу грамадства ў законаўтварэнні;

Глядзіце відэа, каб даведацца падрабязнасці.