Беларусы Шчэціна на нядзельнай акцыі ў падтрымку палітвязьняў у Беларусі ўзгадалі пра Вікторыю Кульш…

Беларусы Шчэціна на нядзельнай акцыі ў падтрымку палітвязьняў у Беларусі ўзгадалі пра Вікторыю Кульшу і Мікалая Дзядка.

Гэтым палітзняволенным, як і шмат каму яшчэ, дадаюць турэмныя тэрміны “за непадпарадкаванне”. 

Агульныя ўмовы ўтрымання “палітычных” у турмах і калоніях нашмат горшыя, чым іншых зняволеных. Ня дзіва, што палітвязьні пратэстуюць супраць татальнага беспраўя. І атрымліваюць дадатковыя тэрміны за гэта. 

Замест таго, каб дапусьціць да іх прадстаўнікоў міжнародных праваабарончых і гуманітарных арганізацый – ім дадаюць тэрміны, каб адпомсціць і зламаць. Толькі усе, хто выконвае такія загады “зверху” – самі робяцца саўдзедьнікамі злачынства. Няхай памятаюць пра гэта і рыхтуюцца да ўласных турэмных тэрмінаў за парушэнне законаў. І нават не спадзяюцца на праяў салідарнасці – што-што, а гэта ў прадстаўнікоў рэжыму ніколі не атрымлівалася. 

Беларусь будзе вольнай!

#МыРазам