Срд. крас 2nd, 2025
*

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў

Рэжым кажа, што аніякіх палітвязьняў у Беларусі няма – Каго ён хоча пераканаць?
• “Заходніх партнёраў”? Дык яны ж першыя і ціснуць на рэжым, каб усе палітзняволеныя былі вызвалены.
• Беларусаў? Дык, падаецца, нават ябацькі ўжо лічаць, што трапіць у турму за “палітыку” – гэта беларуская рэчаіснасць.
• “Старэйшаму брату” таксама ня трэба распавядаць пра тое, што “няма ў нас артыкулаў за палітыку”. У яго самога тая ж самая сітуацыя – артыкулаў няма, а палітвязьні ёсць

Хлусьня для хлусьні. Бо нельга ж нават самому сабе прызнацца,што рэжым трымаецца толькі дзякуючы рэпрэсіям. Падтрымку на “выбарах” можна якую заўгодна намаляваць,але падтрымліваць рэжым будзе толькі горстка адданых ябацек. Прыгонныя бюджэтнікі,пад пагрозай звальнення з працы могуць паўдзельнічаць у імітацыі “усенароднага лікавання” Але вяртаючыся да дому з праўладнага мітынгу,кінуць сьцяжкі і партрэты ў бліжэйшы сметнік. І там гэтаму ўсяму самае месца

#МыРазам