Беларусы Шчэціна сабраліся разам, каб адсвяткаваць Дзень Волі.
З гэтай нагоды мы ўспомнілі гісторыю, прыгадалі пра палітзняволеных, якія адзначаюць сьвята за кратамі, заспявалі “Купалінку” і запалілі зьнічкі, каб ушанаваць памяць усіх загінулых за свабоду Беларусі. А яшчэ пасадзілі ў клетку пацука, каб ён сваёй “каранацыяй” не перашкаджаў сумленным беларусам сьвяткаваць.
Негледзячы на рэжым, які апанаваў краіну і зьдзекваецца з грамадзян, мы верым, што Дзень Волі – сапраўднае сьвята, якое яшчэ завітае ў Менск.