Сбт. сак 29th, 2025
*

Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб павітаць усіх, хто застаўся ў Беларусі і падтрымаць іх сьвяточны настрой напярэдадні Дня Волі.

Мы не баімся быць “беларускімі экстрэмістамі”, то бок свабоднымі беларусамі, якія выходзяць на акцыі без страху затрымання, катаванняў і турэмных тэрмінаў.
І няхай рэжым пагражае нам галоснымі крымінальнымі справамі: завочна вы можаце рабіць усё, што заўгодна.
Пакуль.
А мы застаемся галасамі тых, хто жыве ў Беларусі, трымае бчб сцяг у схоўку і як толькі рэжым абваліцца – выцягне яго і выйдзе на вуліцы.

Мы ня ведаем, калі гэта будзе, але будзе напэўна; і напалоханыя “сілавікі” сыйдуць з вуліц перад чалавечай ракой з бчб сцягамі.

Жыве Беларусь!