Сёння, 22 сакавіка, беларусы Вільні сабраліся на могілках Росы, каля помніка паўстанцам, каб ушанава…

Вольны Захад інфа

Сёння, 22 сакавіка, беларусы Вільні сабраліся на могілках Росы, каля помніка паўстанцам, каб ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў – тых, хто змагаўся за свабоду і годнасць нашага народа.

Іх ахвяра не была дарэмнай: памяць пра герояў жыве ў сэрцах беларусаў і натхняе нас працягваць іх справу.

– Каго любіш?
– Люблю Беларусь!
– То ўзаемна!




Мы памятаем. Мы працягваем. Беларусь будзе вольнай!