Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.Рэжым у Беларусі…

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.

Рэжым у Беларусі вельмі заклапочаны тым, што шмат “працоўных рук” з’ехала і вяртацца не збіраецца. Чаго толькі не спрабавалі, каб “беглыя” вярнуліся: і спецыяльную камісію прыдумалі, і пашпарты больш у пасольствах не выдаюць, і камуналку налічваюць павялічаную, і паслугу апастылявання дакументаў зрабілі дарагой і цяжка даступнай… А “народзец” усё  адно чамусьці не хоча вяртацца. 

Бо нікога не натхняе, што колькасць “палітычных” за кратамі не памяншаецца, негледзячы на “памілаванні”. І што пасадзіць могуць за ўсё: эмадзі, перапост, падпіску на “экстрэмісцкія” крыніцы інфармацыі, данат, ды нават за падтрымку палітвязьняў. 

І здзіўляецца “ўлада”: чаму ўсе разбягаюцца з “квітнеючай” дзяржавы? А спыняць рэпрэсіі ўсё адно не збіраецца…

А мы абавязкова вернемся, калі гэтай “улады” ня будзе – у свабодную і дэмакратычную Беларусь!