Святлана Ціханоўская: «Самы цудоўны пачатак тыдня – даведацца, што пасля доўгіх 1555 дзён за кратамі Антаніна Канавалава на свабодзе, у бяспецы і змагла абняць дзяцей. Я вельмі радая, што гэты доўгачаканы момант нарэшце стаў рэальнасцю. Яе дзеці зноў могуць адчуць матчыну цеплыню, а яна – бачыць іх вочы, чуць смех і проста быць побач. Гэта самае вялікае шчасце для маці.
Я вельмі радая за Антаніну і яе блізкіх. Яны перажылі велізарную колькасць выпрабаванняў, і гісторыя іх сям’і – гэта прыклад неверагоднай сілы. Але, на жаль, не кожны з сям’і Антаніны знаходзіцца ў бяспецы. Яе муж, Сяргей Ярашэвіч, па-ранейшаму за кратамі. Яго, як і сотні іншых палітзняволеных, чакае сям’я.
Я веру, што хутка настане той дзень, калі Антаніна зможа трымаць за руку не толькі сваіх дзяцей, але і свайго мужа. Усе палітзняволеныя павінны быць вызваленыя і ўз’яднацца з блізкімі».
Відэа: Анна Коновалова, Facebook