Свабодны тэатр апублікаваў відэаверсію спектакля “KS6: Small Forward” з зорнай баскетбалісткай Кацяр…

Свабодны тэатр апублікаваў відэаверсію спектакля “KS6: Small Forward” з зорнай баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай у галоўнай ролі. Цяпер і вы можаце паглядзець пастаноўку, якая летась скарыла Нью-Йорк.

Праз гісторыю жыцця Сныцінай спектакль распавядае пра пакаленне беларускіх міленіялаў. Дзяцінства ў апошнія гады СССР, сталенне ў неспакойныя 90-я, шлях да свабоды і да ўсведамлення сябе.

“KS6: Small Forward” можна паглядзець з 8 па 25 сакавіка: https://www.youtube.com/watch?v=a40Ykea9BzM