«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволіПра…

«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі

Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.

У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.

8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
Падрабязнасці мерапрыемства

Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам