6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»У гэты дзень у 1990 год…

6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

У гэты дзень у 1990 годзе ў Менску стварылі ЗБС «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017-м, на ім выступаў і колішні кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

Улетку 2021 году Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК). 24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў аб’яднаньне.

Пра іншыя падзеі 6 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6YAx