Святлана Ціханоўская – да Сусветнага Дня некамерцыйных арганізацыяў
«Грамадзянская супольнасць заўсёды была сэрцам Беларусі. Гэта дабрачынцы, якія дапамагаюць тым, хто трапіў у бяду: падтрымліваюць пенсіянераў і людзей з інваліднасцю, прапануюць адукацыйныя магчымасці дзецям і моладзі, абараняюць правы чалавека, развіваюць культуру і адукацыю. Гэта адданыя, натхнёныя людзі, якія робяць нашае грамадства адкрытым, моцным і салідарным. Але рэжым паступова, па кавалачку, руйнуе гэтае сэрца: цягам апошніх 4,5 год ліквідавана больш за 1800 арганізацыяў. Тысячы беларусаў пазбаўленыя той жыццёва важнай падтрымкі, якую давалі беларускія ініцыятывы.
Гэта спроба пазбавіць беларусаў адчування падтрымкі і магчымасці яднацца. Але рэжыму не зразумець, што грамадзянская супольнасць – гэта не офісы і рэгістрацыі, а людзі. І гэтыя людзі, нягледзячы на пагрозы і ціск, не зніклі, а нават ва ўмовах бясконцых рэпрэсіяў беларусы працягваюць дапамагаць адно аднаму.
Арганізацыі, якія вымушана спынілі працу ў краіне, дапамагаюць беларусам за мяжой: падтрымліваюць рэпрэсаваных палітвязняў і іх сем’і, праваабаронцаў, журналістаў, – і ўсіх, хто сутыкнуўся з патрэбай дапамогі ў выгнанні. Унутры Беларусі людзі самастойна арганізуюцца – і ладзяць ініцыятывы ўзаемадапамогі, каб ніводзін з тых, хто патрапіў у бяду, не застаўся сам-насам са сваімі праблемамі.
Гэтая салідарнасць – тое, што заўсёды нас аб’ядноўвае. І пакуль ёсць людзі, гатовыя падставіць плячо, дапамагчы, выказаць словы падтрымкі – грамадзянская супольнасць жыве. Яна жыве ў кожным з нас. І ніякая дыктатура не зможа гэта знішчыць».
Фота: Руслан Серадзюк