Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю з нагоды трэцяй гадавіны ўварвання ва Украіну.
Для нас гэта зусім не СВА. Гэта акупацыя. Тая самая, якую зазнала і Беларусь, і Украіна з боку фашыстаў падчас другой сусветнай вайны.
Таму мы кажам: трэба абараняцца ад акупантаў. А для гэтага патрэбная дапамога краін Эўропы. Рэальная дапамога, а не дэмагогія ў пуцінскім стылю. Хуткія дзеянні, а не бясконцыя “заклапочаннасьці”. А перад ўсім – працяг санкцыйнага ціску на Расію, і санкцыі супраць рэжыма ў Беларусі. Толькі гэта можа аслабіць нападніка, толькі такім чынам можна дасягнуць міру. Усё астатняе – мроі, небяспечныя для агульнага спакою ў Эўропы.