Што рабіць, калі вучняў прымушаюць удзельнічаць у патрыятычных акцыях і мерапрыемствах з удзелам сіл…

Што рабіць, калі вучняў прымушаюць удзельнічаць у патрыятычных акцыях і мерапрыемствах з удзелам сілавікоў?

1. Пераканайцеся, што ўдзел вашага дзіцяці ў такіх мерапрыемствах (не)добраахвотны.
2. Калі дзіця прымушаюць удзельнічаць:
• Выкажыце нязгоду пісьмова, накіраваўшы заяву ў школу.
• Выкарыстоўвайце метады, што дазваляюць ухіліцца, напрыклад, даведку аб хваробе.
3. Калі прымус працягваецца, фіксуйце факт (фота, аўдыёзапіс) і звярніцеся ва ўпраўленне адукацыі ці пракуратуру.

Бацькам варта выказаць нязгоду з удзелам дзіцяці, можна таксама выкарыстоўваць такія «партызанскія» метады, як пропуск мерапрыемствы паводле медычных ды іншых прычынаў.

Адміністрацыйныя скаргі ў сітуацыях, якія тычацца ідэалагічных пытанняў і якія знаходзяцца на асаблівым кантролі ў дзяржавы могуць быць небяспечныя як для дзіцяці, так і для бацькоў. Перш чым здзяйсняць такія дзеянні важна асабліва ацаніць усе наяўныя або патэнцыйныя рызыкі для вас.

Суботнікі, зборы грошай, экскурсіі ў турму: як абараніць правы дзіцяці ў школе?