Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам BySolhttps://smarturl.click/qlJXdАд імя службы эвакуацыі фонд…

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам BySol

https://smarturl.click/qlJXd

Ад імя службы эвакуацыі фонду BySol беларусам пішуць сілавікі з мэтай даведацца «больш інфармацыі аб супрацоўніцтве з чат-ботам «Беларускі Гаюн», паведаміў Андрэй Стрыжак. Ён нагадаў, што для сувязі з BySol трэба выкарыстоўваць адзіны акаўнт гарачай лініі фонду ў Тэлеграме @help_bysol. Служба эвакуацыі не выкарыстоўвае ботаў у сваёй працы, падкрэсьліў ён.

Стрыжак адзначыў, што створаны сілавікамі фальшывы тэлеграм-канал і бот BySol Тэлеграм пазначыў як фэйкавы.