27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту У часы Другой сусветнай вайны гітлераўскі рэ…

27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту

У часы Другой сусветнай вайны гітлераўскі рэжым знішчыў шэсць мільёнаў яўрэяў, а таксама прадстаўнікоў іншых этнічных, рэлігійных і сацыяльных груп. Большасць ахвяраў складалі дзеці, жанчыны, старыя людзі, якія не маглі ані выратавацца, ані супраціўляцца.

Сёння прапаноўваем згадаць галасы тых, хто перажыў Халакост і сваёй творчасцю не даў чалавецтву забыцца пра гэтую трагедыю.

Станіслаў Ежы Лец, які выжыў у нацысцкіх лагерах, а свае пакутлівыя думкі перадаваў праз мінімалістычныя, але трапныя верлібры з элементамі чорнага гумару. Маша Калека, якая пацярпела ад нацыстаў, заклікала праз сваю паэзію да адказнасці тых, хто збіваў, катаваў і забіваў яўрэяў. Паўль Цэлан, які страціў сваіх бацькоў у Халакосце, але знайшоў сілы, каб вершам “Фуга смерці” зрабіць надмагільны помнік мільёнам загінулых у жудасныя гады Другой сусветнай.

Памяць пра Халакост — гэта напамін пра жахі мінулага, які паказвае, чаму важна супрацьстаяць любым праявам нянавісці, дыскрымінацыі і несправядлівасці.

Глядзім выпуск пра нямецкамоўных яўрэйскіх паэтаў, якія ў сваіх творах пакінулі памяць пра Халакост:
https://youtu.be/XJZcq-3kDMI

Таксама раім да прагляду відэа пра Станіслава Ежы Леца на канале CHADANOVIČ:
https://youtu.be/tpwjEZtCNQY