«Важна захоўваць бяспечныя магчымасці юрыдычнай дапамогі». Сёння — Міжнародны дзень адваката ў небяс…

«Важна захоўваць бяспечныя магчымасці юрыдычнай дапамогі». Сёння — Міжнародны дзень адваката ў небяспецы

Гэты адмысловы міжнародны дзень ладзіцца, каб прыцягнуць увагу грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных органаў да стана адвакатаў у канкрэтнай краіне, якая выбіраецца кожны год.

Сёлета Міжнародны дзень адваката, які знаходзіцца ў небяспецы, звяртае ўвагу на рэпрэсіі юрыстаў у Беларусі, што сутыкаюцца з сістэматычным пераследам і ўмяшаннем у іх прафесійную дзейнасць.

Ва ўмовах палітычнага пераследу працягвае працаваць Юрыдычная служба «Вясны», якая абараняе правы чалавека ва ўмовах палітычнага крызісу ў краіне. Толькі за 2024 год юрысты і юрысткі апрацавалі больш за 570 зваротаў ад людзей з усёй Беларусі.

Важна, што Юрыдычная служба не толькі дае кансультацыі, але і дапамагае скласці скаргі і звароты ў дзяржаўныя органы. А таксама — у міжнародныя органы.

Чытаць па спасылцы
https://spring96.org/be/news/117257

Каб атрымаць юрыдычную кансультацыю, калі ласка, пішыце @zvarot96