Палітвязні — гэта тэма нумар адзін!Незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center разам з пар…

Палітвязні — гэта тэма нумар адзін!

Незалежная грамадская арганізацыя Free Belarus Center разам з партнерамі у перадвыбарчы час запускае кампанію ТЭМА#1, якая накіравана на падтрымку беларускіх палітвязняў.

У межах кампаніі будуць праходзіць анлайн і афлайн мерапрыемствы. Далучыцца можна праз адмысловы сайт.

На ім ёсць печыва з прадказаннямі ад палітвязняў і палітвязанак, якім можна і трэба падзяліцца ў сацсетках. Гэты просты крок узмацніць гучанне тэмы палітычнага зняволення у беларускай медыя прасторы. Таксама на сайце сабраныя іншыя спосабы падтрымкі праз розныя арганізацыі і афіша мерапрыемстваў афлайн.

Непасрэдна 26 студзеня ў беларускіх прасторах (хабах, каворкінгах, культурных прасторах, кавярнях і барах) пройдзе серыя разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных тэме правоў чалавека, палітычным зняволеным і дэмакратыі. Якое мерапрыемства будзе праходзіць у вашым горадзе, таксама можна паглядзець на сайце кампаніі.

Кампанія ТЭМА#1 скончыцца 26 студзеня ў 00:00.

https://bit.ly/numar1