Сёння, 12 студзеня, ў Вільні адбылася чарговая штотыднёвая акцыя салідарнасці беларусаў, прысвечаная…

Сёння, 12 студзеня, ў Вільні адбылася чарговая штотыднёвая акцыя салідарнасці беларусаў, прысвечаная Дню абаронцаў свабоды Літвы

Мы сабраліся, каб ушанаваць памяць загінулых у 1991 годзе, калі савецкія танкі рушылі супраць мірных жыхароў Літвы. Тады народ аб’яднаўся і адстаяў сваю незалежнасць.

Падчас акцыі зладзілі мітынг на плошчы Вінцаса Кудзіркі і, ў сімвалічным яднанні з Літвой, далучыліся да памятных цырымоній запальвання вогнішч.

Беларусь таксама працягвае барацьбу за свабоду!

Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў, хто працягвае змагацца і верыць у перамогу!

Жыве Беларусь!