Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязняў.
Нам вельмі горка чытаць штодня ўсё новыя навіны з Беларусі: а то затрымалі цяжарную жанчыну за “абразу” аднаго з пацукоў, а то “судзяць” настаўніцу за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а то ў адным з невялічкіх гарадоў ўсё яшчэ ідуць “суды” над удзельнікамі пратэстаў 2020 года… Машына рэпрэсій працуе. А працаваць яна перастане не тады, калі зноў выпусцяць па “памілаванні” 30 чалавек, а калі перастануць затрымліваць за нязгоду з “уладамі” і саджаць за крытыку таго, што адбываецца ў краіне.
Толькі тады, калі кожны будзе ведаць, што “сілавікі” не ўлезуць у яго тэлефон ў пошуках падпісак на “экстрэмісцкія рэсурсы”, калі можна будзе свабодна паставіць эмадзі пад выказваннем чыноўніка, якое не спадабалася, а выява Пагоні на цішотцы не будзе “доказам экстрэмізму” – толькі тады мы скажам: так, рэпрысіі скончыліся. Беларусь – сапраўды дэмакратычная і свабодная.
І мы ведаем, што гэткі дзень абавязкова надыдзе!