Былы палітвязень і музыка Алесь Папковіч выпусціў песню “Забароненая вясна”. Яна пра надзею ў змрочныя часы
“Але ўсё зменіць час, і прарасце трава,
І непазбежна прыйдзе доўгачаканая вясна”, — спявае былы палітвязень.
Алесь Папковіч быў затрыманы разам з братам, Янам Папковічам, 2 верасня 2022 года групай Альфа напярэдадні запланаванага ад’езду ў Польшчу. Падчас затрымання быў збіты.
Паводле арт. 342 КК за ўдзел у адным Маршы пратэсту ў 2020 годзе яму прызначылі два гады калоніі і адправілі ў ПК № 3 адбываць тэрмін яшчэ да таго, як прысуд набыў законную моц. Там яго адразу змясцілі ў ПКТ.
Алесь выйшаў на волю 10 чэрвеня 2024 года, але ў хуткім часе быў вымушаны пакінуць Беларусь, каб не патрапіць пад новы пераслед. У эміграцыі ён працягвае займаццца музыкай. Былы палітвязень прыняў удзел у запісы музычнага альбома “Пазначаныя жоўтым”.