Год рэпрэсій і памілаванняў: сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы ў лічбахМінулы год для белар…

Год рэпрэсій і памілаванняў: сітуацыя з палітвязнямі Беларусі за 2024-ы ў лічбах

Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага пераследу за салідарнасць. Год, у якім Лукашэнка ў чарговы раз паказаў, што з жанчынамі ён усё ж такі ваюе. Пенсіянеркі, непаўнагадовыя падлеткі, хворыя на анкалогію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяннях беларусаў бачаць «экстрэмізм».

2024 год адзначыўся і некалькімі хвалямі памілаванняў, падчас якіх агулам на волю выйшлі 227 палітзняволеных. Пры гэтым штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні дзясяткаў чалавек. Акрамя гэтага, сітуацыя з палітвязнямі застаецца на стабільна крытычным узроўні. Зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах без магчымасці атрымання якаснай і своечасовай медыцынскай дапамогі, зазнаюць катаванні і збіванні, утрымліваюцца месяцамі без сувязі са знешнім светам.

«Вясна» ў лічбах распавядае, як за 2024 год змянілася сітуацыя з палітзняволенымі.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/117052