Актывізаваліся махляры, якія спрабуюць скрасці акаўнты ў тэлеграме. Яны пішуць ад імя тэхпадтрымкі і…

Актывізаваліся махляры, якія спрабуюць скрасці акаўнты ў тэлеграме. Яны пішуць ад імя тэхпадтрымкі і пагражаюць, што ўліковы запіс будзе выдалены.

Як перастаць хвалявацца і зразумець, што перад вамі менавіта махляры?

Акаўнт, з якога вам пішуць, можа называцца па-рознаму, але са статусам “Быў нядаўна” (“Last seen recently”) — як у звычайнага карыстальніка. У сапраўдных ботаў тэлеграма адлюстроўваюцца ўнікальныя статусы: “Службовыя апавяшчэнні”, “Падтрымка”.

Уважліва прачытайце паведамленне, якое вам даслалі. Калі знойдзеце ў ім памылкі — гэта дакладна фішынг.

Проста пачакайце хвілінак 15-20. У вас жа ёсць цэлыя суткі на тое, каб перадухіліць выдаленне. Па-першае, крыху супакоіцеся. А па-другое, часта тэлеграм аператыўна рэагуе на спробы фішынгу. Ён можа паспець выдаліць акаўнт злачынцаў раней, чым вы паспееце на яго адказаць.