Жахлівыя лічбы: колькасць студэнтаў у Беларусі зніжаецца прыкладна на 5% за год. То бок за апошнія 10 гадоў засталося крыху больш за 200 тыс. супраць ранейшых 400 тыс. Старэнне і неактуальнасць беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі для моладзі відавочныя.
Па гарадах нашай краіны ідзе акцыя за акцыяй пра адзінства з Расеяй. Падручнікі па гісторыі перапісваюцца, сапраўдныя беларускія пісьменнікі і паэты ціха знікаюць са школьнай праграмы. Што з намі робяць? Тое, што рабілі спрадвеку ўсе імперыі: асімілююць пад сябе.