«Гэта дазваляе паказаць выяўленыя падчас выбараў праблемы». Што важна ведаць пра незалежнае назіранн…

Вольны Захад інфа

«Гэта дазваляе паказаць выяўленыя падчас выбараў праблемы». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*

Назіранне за выбарамі — гэта ключ да забеспячэння празрыстасці і сумленнасці выбарчага працэсу. Ён дазваляе кантраляваць усе этапы выбараў, ад перадвыбарчай кампаніі да падліку галасоў, і гарантуе, што працэс праходзіць празрыста. Аднак у Беларусі з 2020 года незалежнае назіранне стала практычна немагчымым.

Назіральнікі АБСЕ былі выключаныя, а мясцовыя незалежныя арганізацыі сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі і крымінальным пераследам. Гэта робіць немагчымым аб’ектыўную ацэнку сумленнасці выбараў і падрывае давер да выбарчага працэсу.

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распавядае ўсё, што трэба ведаць пра незалежнае назіранне.

Падрабязнасці elections2025.spring96.org/be/news/116879