«Права на абарону» запусціла акцыю #скажыадвакатудзякуй
У межах гэтага праекту ініцыятыва заклікае дасылаць на адрас [email protected] свае гісторыі пра тое, як вам дапамог адвакат, свае добрыя словы ў адрас свайго абаронцы па крымінальных, адміністрацыйных справах. Пішыце таксама, калі вы з’яўляліся сваяком зняволенага, і хацелі б падзякаваць адвакату.
Гэта можа быць гісторыя падтрымкі, гэта можа быць гісторыя дапамогі ва ўсведамленні няправільнасці таго, што адбываецца, калі ўсе навокал робяць з чалавека злачынцу, гэта могуць быць проста размовы, якія дапамагалі жыць. Просім мець на ўвазе, што адвакаты знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій гэтак жа, як і іх кліенты, таму заклікаем абысціся без імён як кліентаў, так і адвакатаў, а таксама персанальных падрабязнасцяў, акрамя тых выпадкаў, калі вы абсалютна ўпэўненыя, што адвакат знаходзіцца ў бяспецы.
Усе гісторыі апублікуюць 21 траўня — у Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.