Беларусы Шчэціна сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, які загінуў 4 гады таму. За гэты…

Беларусы Шчэціна сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, які загінуў 4 гады таму. 

За гэты час шмат што змянілася ў нашым жыцці, шмат хто апынуўся ў вымушанай эміграцыі, а Беларусь ператварылася ў вялікую турму для ўсіх, хто прагне пераменаў.

Але нягледзячы ні на што, мы памятаем Рамана. А галоўнае, што ён нам паказаў: барані тое, што для цябе з’яўляецца каштоўнасцю. Свабоду, дэмакратыю, правы чалавека. Ці проста бела-чырвона-белыя стужачкі на плоце. 

Таму мы выходзім. 

Жыве Беларусь!

#МыПамятаем