Падтрымалі, а не здзекаваліся: як нечакана павялі сябе фанаты «Легіі»
Учора ў Варшаве адбыўся футбольны матч паміж мясцовай «Легіяй» і мінскім «Дынама». Фанаты «Легіі» добра вядомыя ўсяму футбольнаму свету сваімі перфомансамі падчас гульняў. Прычым гэтыя перфомансы вельмі далёкія ад агульнапрынятай талерантнасці і ветлівасці.
Гэта фаны «Легіі» абяцалі «джыхад» ізраільскаму «Хапаэлю». Гэта фаны «Легіі» здзекаваліся з англійскага «Лэстэра» падчас BLM, калі футбалісты апускаліся на адно калена – а на стадыёне быў банер «Схіліце калена перад яго вялікасцю» з выявай польскага баксёра. Нарэшце, гэта фаны «Легіі» зусім нядаўна вывешвалі банер «refugees welcome» з выявай узброеных маладых людзей і жанчынай, якая трымала талерку з галавой свінні. Сваю занепакоенасць выказалі нават у ААН.
А яшчэ фан-сектар «легіяністаў» далёкі ад «мэйнстрымных» рэчаў. Напрыклад, яны ні разу ніколі нічога не рабілі ў падтрымку Украіны. У красавіку 2022 быў таварыскі матч «Легія» – «Дынама» Кіеў. Яны не прыйшлі на матч, а на сваім сектары пакінулі банер, што не зрываюць гэтую гульню толькі таму, што рускіх, напаўшых на Украіну, ненавідзяць яшчэ больш.
Карацей, вы разумееце, якія былі чаканні ад матчу «Легія» – «Дынама-Мінск». Было ледзь не відавочна, што падчас гульні супраць «Дынама» мы ўбачым здзеклівы крэатыў супраць беларусаў. Але гэтага не адбылося. Палякі сканцэнтравалі свае здзекі на банерах і крычалках пра Пуціна і Лукашэнку. Таксама яны вывесілі банер у падтрымку беларускага палітзняволенага фаната.
Атрымаць падтрымку замест здзекаў – гэта вельмі нечакана, і ад таго яшчэ больш каштоўна.
Меркаванне дасяжнае на сайце
@motolkohelp