Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітзьняволенных.Усе тыя, хто зараз адб…

Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітзьняволенных.

Усе тыя, хто зараз адбывае пакаранні па “палітычных” артыкулах у турме ці на “дамовай хіміі” – гэта закладнікі рэжыму. Іх спрабуюць памяняць на хаця б частковую адмену санкцыяў, палітычнае прызнанне, міжнародную падтрымку… Дзеяння рэжыму ў Беларусі – гэта тыповы тэрарызм, падобны да дзеянняў Хамаса. Нават стаўленне да закладнікаў такое ж: схаваць ад усіх; не дазволіць камунікаваць са сваякамі і блізкімі; не казаць, дзе яны знаходзяцца. Рэжым інкамунікада, бесчалавечнныя варункі ўтрымання, зняважлівае стаўленне, пазбаўленне медычнай дапамогі, лістоў і перадачаў – усё гэта толькі дзеля таго, каб адзін вусаты пенсіянер з сінімі пальцамі зноў намаляваў сабе на наступных “выбарах” 80%, а можа нават і 100…

Толькі ўсё дарма: Сашу Тры адсоткі любіць будуць тыя самыя 3 адсоткі. Астатнія ведаюць, што рэжым нелегетымны, і колькі бы ён не насаджваў “любоў да прэзідэнта” – нічога ня зьменіцца, а 3% не ператварацца ў 100.